333tone (333tone) wrote,
333tone
333tone

Музыкай навеяла - 108: фізіялагічныя асацыяцыі

Оригинал взят у werasen в Музыкай навеяла - 108: фізіялагічныя асацыяцыі
Еду сёння на работу, слухаю радыё. Чую песню... нібыто прыемны пачатак, але тут пачынаецца прыпеў, і я ледзь не выпускаю руль ад нечаканасці. "Ты - закаханая урэтра!" (хаця, ІМХО, "закаханая вагіна" усё ж лагічней).
То бок я трапляла на назву песні ў тэкстах - "Закаханая ў рэтра" - але раней песню не чула. Пры чытанні ніякіх фізіялагічных асацыяцый не ўзнікала. А вось пры праслухоўванні - "урэтра". Задумалася - чаму? А таму што "у нескладовае" тут збівала з рытмічнага памеру тэкста, вось спявак і спявае "у доўгае", і атрымліваецца "урэтра"... м-да. Мова помсціць за такі гвалт над ёй.
А пэўны час таму пачула песню са словамі "Я ў жопалёце". Не можа быць, думаю... прыслухалася - "Я ўжо ў палёце!"
У часы сваёй газетна-часопіснай працы мы практыкаваліся, адшукваючы ў тэкстах такія двусэнсоўнасці (і выпраўляючы іх).
Да тых жа часоў адносіцца байка пра тое, што калі вядомаму паэту зрабілі заўвагу за словы "Я ўжо пайшоў" , ён адказаў: "Няма ў беларускай мове слова "жопа", ёсць "срака". Тым не меньш, я разумею, што аўтары маглі не пачуць і не заўважыць, але ж... я чую "Закаханая урэтра!" і цяпер і ваша жыццё тасама не будзе ранейшым.

Я цалкам дапускаю, што аўтары тэкстаў вышэй проста не заўважылі такіх хібаў. Але ж рэдактары? Сябры? Ці я першая, як той хлопчык з казкі пра голага караля? Ці я настолькі сапсаваная?

А хібу было б так проста выправіць. Напрыклад: "Ты так кахаешь (гэта) рэтра!" або "Цябе так захапляе рэтра!". 

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments